Пасля вайны ездзілі мы ў зарабаткі - аж за горад Ліду. Нада ж сеяць вясной — а ў нас жа не было нічогачкі, усё зярно, якое аставалася, паелі. ... Паехалі, здаецца, ў начале марта, ці ў канцы хвеўраля - снег яшчо ляжаў. Ехалі на падножцы вагона — як у Горках прічапілі к поезду вагон, так чэрез усю Беларусь і ехалі. А халодна ж... вецер... Пакуль ехалі, я ўся забалела. Добра, што Саша на мяне сваё паўпольта накінула — а то б не даехала.
Работалі мы там на хутарах. І па хадяйству пасаблялі, і прялі, і ваду насілі — ўсё дзелалі. Хадяйку не помню як звалі, помню, што была ў яе дачка нямая - Чэся. Красівае імя, запомнілася мне... І сын быў, толька мы яго не відзелі - ён у лесе хаваўся ад рускіх. І нас яны называлі "саветкі", "салдаткі рускія". А хто яны былі? Бог іх ведае... шэндзі-пэндзі* — ну, палякі, наверна.
Плацілі нам зярном. І прадукты давалі... Ну, пабылі мы там сколькі, а як зямля прасохла — паехалі назад з этымі торбамі. Торбы бальшыя — пуды на два... Цяжка? Ну цяжка, а што ж дзелаць. Мы ж маладыя яшчо былі... нічога. А ў мяне такая харошая торба была - і я яе Хадоссі Цішкавай аддала, яна ў ей сваё вязла. А ў Міньску на вакзале адышлі мы некуды, а Полечку аставілі, каб торбы сцерягла... Пакуль хадзілі — торбы няма! Полечка асталася — а торбу сцягнуў нехта. Ну што тут дзелаць... падзялілі сваё усіхнае, каб Хадоссі нешта выдзеліць.
Хто краў? Бандзіты. Ой, страхата там была! Усё разбітае, у вакзале света няма. А людзей!.. Мамачкі мае! Сядзяць усе ў цемнаце на сваіх торбах і чэмаданах. А жулікі ходзяць па вакзале, хвінарікамі свецюць — і ў каго якій чэмадан — дык проста адбіралі. Крік, гвалт стаяў... цемната... ні міліцыі ніякай, нічога.
Ну, але ж пріехалі дамой. Саша дык чуць не босая даехала — былі ў яе боцікі нейкія нягеглыя, ды разваліліся па дароге... Пріехалі, нада пахаць-сеяць — а коней жа няма ў калхозе! На сабе пахалі — адзін за плугам, а шэсць чалавек цягнуць...