Лазічныя
  Калекцівізацыя
  Калядкі
  Голад 1933
  Соракі
  Бой 22.09.1942
  Ложка
  Дзядзькаў сон
  У зарабатках
  Маланніна сала
  Цыганка
  Хустка
  Камса
  9 гарошын

Цыганка

Маме тваёй 10 месяцаў было, калі эта случылася. Васіль так ужо любіў дачку, што дайжа не даваў мне чулочкаў ёй надзець — усё сам!

А ездзілі яны тады з мужыкамі на работу ажно пад Быхава — лес адтуль бралі. І во, нешта сустрелася ім ці-то цыганка, ці так якая сербіянка — ды й кажа майму Васілю: "Давай я табе пагадаю!". А ён ці так чаго злэй быў, ці можа выпіўшы трохі: "Ідзі ты к чорту, са сваім гаданнем!" Ну цыганка тая яму атвечаець: "Ну глядзі, будзеш абіжацца..."

І во, пріехаў ён дамой — нейкі не такій. Стаў Лідзе чулочкі адзеваць — і не палучаецца нічога. Саўсем яму плоха нешта. Кажа: "На, Маня, сама Ліду надзень — нешта не магу я — не віжу нічога, як будта мне нейкія доўгія валасы вочы засцяць, нешта чорнае перед вачамі мітусіцца.." І з таго дня як падмянілі мужыка — ні спаць не можа, нічога. Ходзіць як у ваду апушчаный.

Празналі мы, што за Шкловам дужа харошая бабка ёсць — і паехалі туды. Ну й баба там была! Мужык яе на кроснах тчэць... Дзед на кроснах! А яна шэпчыць, гадаець, мёртвых адпеваець — кніжкі ў яе такія, куды яна запісваець, скока каго памёрла, скока адпела.

Раскінула яна мне карты — і аж астаўбянела! Кажа: "Ой, бабачка, якая ж ты даўгавечная!". Я аж падзівілася — што ўжо за доўгі век такі мне?

А пра Васіля сказала: "Добра, што ты воўремя шчупянулася! А то б мужыку твайму быў бы канец — сашоў бы ён з ума."

Нашаптала яна для Васіля вады і расказала, што яму яшчо дзелаць — паставіць табуретку і трі разы яе кругом абайці, перяд тым як сесць. І вуголлем кадзіць... усякага ўсяго! Васіль, хочыш-ня хочыш, а усё эта дзелаў. І палучшэла яму.

Толька жалею, што для мамы сваёй не папрасіла вады — мама ўскорасці і памёрла.

Ну дык во што такое ў Васіля было? Значыць нешта тая цыганка яму ўсё-такі здзелала? А можа і не цыганка! Была ў яго такая старая падруга — з якой ён сустрекаўся, да таго як са мной сышоўся. Можа яна яму якога хімара падвяла. Таго што, як пріехалі мы ад той бабы, як стала яму лучшыць — дык тая падруга яго слягла! Так забалела, што аж счарнела ўся — доўга ляжала, пакуль не ачуняла. Дык можа ёй вярнулася тое, што яна на Васіля наслала. Хто яго ведае...

Во як! А вы кажаце, што не бывае нічога такого... Наверна, ўсё-ткі нешта бывае такое.


 

 

 

 

 

 

 

 1919 — 2009 © pavel-ambiont.com