Счас во часта рассказываюць пра голад у 33-м. Кажуць, што на Украіне людзей елі... У нас канешне не так цяжка было як на Украіне, а ўсё ж-такі галадоўка была сільная. За лесам луг ёсць, дык там тагда усё чыста павыелі — і шчавель, і рачыкі, і крапіву.
Хлеба не было. У Горках тож не купіш — не было ж ніякіх ні пекарняў, ні хлебзаводаў... Тагда дзядзька Макар, як старшый, ехаў у Воршу. Прівязець мех хлеба, дзеду аддасць — і дзедзя ўжо дзеліць. Каждаму адзінакава — і старым, і малым.
А я ж пацанка яшчо была — 14 гадоў. Думаю, ну як жа так, што ўсім адзінакава? Дзядзкі ж работаюць больш за ўсіх, ім значыць болей нада. Ну дык я сваю долю і ня ела ўсю — з'ем сколька, і кажу: "Усё, не хачу больше. Ешце, хто хочыць!"...