Лазічныя
  Калекцівізацыя
  Калядкі
  Голад 1933
  Соракі
  Бой 22.09.1942
  Ложка
  Дзядзькаў сон
  У зарабатках
  Маланніна сала
  Цыганка
  Хустка
  Камса
  9 гарошын

Хустка

Ў канцы апреля 60-га завязлі маму ў бальніцу ў Горкі, і я з ёй асталася. Сяджу каля яе на койцы — і задремала. А тымі днямі памёрла адна дзеўка з нашай дзяреўні – саўсем маладая яшчо. І во, задремала я, і чую сьмех такій дзікій — быццам дзеўка тая, што памёрла, смяецца: "Ха-ха-ха! Ну, дык чаму сюды не ідці! Тут жа адны камсамольцы!"

Праснулася я - і паняла, што тут, у бальніцы, мама і памрець, што назад я яе не прівязу... Мама памёрла 30 апреля...

Я ўжо так хацела, каб маме абгарнулі камашырку красівую. У Сашы, сястры дваюраднай, была камашырка бурдовенькая. Кажу: "Саша, дай хусткі бурдовай — маме абгорнем" А яна ні духа! "Нашто яна ёй? Якая разніца? ", — кажа, — "Можна ж і чорную абгарнуць". Так і не дала! А эта дужа плоха, калі пакойніку не даеш нешта. Ды яшчо, калі Саша замуж выходзіла, мама ей усяго надаріла - і камашырак, і ўсякага ўсяго ...

Ну што дзелаць — абгарнулі маме абыкнавенную чорную хустку. Пахаранілі.

Цяжка было... мама памёрла, а тут яшчо дзіцёнак малы на руках — Лідзе, маме тваёй, дзесяць месяцаў было. Очэнь цяжка было. Я ноччу спаць баялася — цэлый год свет на нач не выключалі! Я тут, дома баялася — а Юля (сястра) ў Кріму тож спаць начамі не магла. А эта дужа дренна, калі нехта памре, і ты баішся! Што горе, цяжка на душэ — дык эта панятна, а во страха быць не далжно. Эта значыць не папріялі пакойніку, нешта не так здзелалі, не даволен ён.

А патом аднажды сніцца мне сон. Быццам ляжу я на печы — і нехта ў хату заходзіць. Я зірь — хто там?.. Мама!

Я к ёй! Хоць і сон, а я ж знаю, што яна памёрла — думаю, чаго ж прішла? А ўсё ж рада, іду к ей — хачу парукацца. А яна рукі не падае — склала рукі за спіну і не падыходзіць ка мне. Стаіць — і глядзіць на мяне... На плячах платок клецістый абгорнуты, камашырка чорная на галаве...

Я сумелася. Думаю: во, абіделася, дайжа рукацца з дачкой не хочыць. Кажу, чуць не плачу: "Мама! Штой та ты мне дайжа рукі падаць не хочаш?! Ці абідзелася, што я табе хустку харошую не абгарнула? Чаго ты?"

А яна мне і атвечае: "Рукацца табе са мной не нада, і не падхадзі ка мне. А па хустцы не клапаціся! Тут нам красівыя хусткі не нада — мы тут усе ў адзінакавых ходзім..."

 

 

 1919 — 2009 © pavel-ambiont.com