Лазічныя
  Калекцівізацыя
  Калядкі
  Голад 1933
  Соракі
  Бой 22.09.1942
  Ложка
  Дзядзькаў сон
  У зарабатках
  Маланніна сала
  Цыганка
  Хустка
  Камса
  9 гарошын

Калекцівізацыя

Не помню, ў якім гаду эта было. Дзедзя ў 35-м памёр, значыць эта раней было — ў 34-м, ці дажа ў 33-м — таго што помню, як ён эта сціхатваренне ў газеце чытаў. Хто напісаў — не знаю. І чаго яно мне запомнілася — чорт яго ведаець...

Там як бы дзед — 70 гадоў яму — рассказывае ўнучцы пра жызнь сваю цяжкую — як ён у батраках быў, і што толька цяперь жыць пачаў. Ну, слухай... Называецца "Вячорка".

Збірайцеся людзі,
Рыхтуйся дачка.
Сягоньня мы будзем
Скакаць казачка

Як тупну-прытупну —
Дарма, што сівы!
У бубны зазвоніць
І шум баравы!

Ды так разыйдуся,
Што пыл шугане —
Па ўсёй Беларусі
Пазнаюць мяне

Пачуюць-пазнаюць
На ўвесь наш раён.
Дачушка, мы маем
Найбольш працадзён!

Жылося гаротна.
Ой, шмат перанёс!
І рос як жывотны
Нібы ў балоце расце вербалоз.

Заўсёды ў стадолі
З жывёлаю спаў.
Ні хлеба, ні солі
Ніколі не знаў.

Армяк саматканы,
Ды лапці з лазы.
Улетку туманы —
Зімой маразы.

Не ведаў бы свята
Сваіх берагоў,
Каб раптам у хату
К нам Сталін зайшоў.

Я б пэўна заплакаў,
Як плача дзіця —
За шчасце, за радасць,
Падзяку жыцьця.

Са Сталіным рядам
За стол бы я сеў.
Пытаўся б, расказваў
І ў вочы глядзеў.

Ён ветліва трубку
Пачаў бы курыць.
Дачушка-галубка,
Як весела жыць!

І чарка, і скварка,
Ды хата свая!
Ты стала даяркай,
А конюхам я.

І сёньня, прызнацца,
П'ем кубкамі мёд -
За васемнаццаць
І семдзесят год!

 

 

 

* калі хто-небудзь ведае аўтара гэтага верша,
  напішіце, калі ласка:
ambiont@gmail.com

* здымкі савецкіх фатографаў 20-30х гг.:
   Барыса Ігнатовіча (1), Аркадзія Шышкіна (2,3),   
   Анатоля Скурыхіна (4)

 

 1919 — 2009 © pavel-ambiont.com