Лазічныя
  Калекцівізацыя
  Калядкі
  Голад 1933
  Соракі
  Бой 22.09.1942
  Ложка
  Дзядзькаў сон
  У зарабатках
  Маланніна сала
  Цыганка
  Хустка
  Камса
  9 гарошын

Ложка

У вайну мы сначала жылі ў Добрай — патом ужо ў лесе сядзелі, хаваліся. Пачулі раз, што аблава будзець, хацелі ў лес іцці, дзе дзядзька Макар ужо жыў — ды мама не захацела. Пайшлі тады ў Рябкі — эта эвакуіраваная дзяреўня была, хаты пустыя стаялі.

Прішлі ў Рябкі, толька размясціліся — тут нехта кажа, што немцы сюды ідуць, будуць паліць усё. Падхапіліся мы, сабралі свае клункі і пайшлі на Тімохаўку. У Тімохаўцы людзі добрыя ў хату да сябе пусцілі. Ну, атдыхнулі, павячэрілі ды й спаць ляглі.

Уранні прыходзіць падруга мая — Арінка і гаворіць, што ў суседняй дзяреўні, у Дужках, нейкая ёсць работа — ці ў сталоўцы немцам яду гатаваць, ці адзенне мыць... Ну што, сабраліся мы з Арінкай і пашлі ў Дужкі — разузнаць пра работу. Тама немец з начальства паглядзеў на нас, па плячах пахлопаў: "Гут-гут, матка! Работай!"

Я паглядзела на немцаў тых і кажу Арінцы: "Ты як хочыш, а я тут работаць не сабіраюся!" і пайшла назад у Тімохаўку. "Мама" — кажу, — "Калі хочыш, дык вы з Юляй аставайцеся, а мне тут сядзець нама чаго — пайду к дзядзьку Макару ў лес. Хоць у землянцы, а ўсё ж спакайней!" Мама заплакала: "Маня, ну што ж ты адна пойдзеш! Куды ты — туды і мы". Так і пайшлі ў лес, к дзядзьку.

Ідзём... Ноч, цёмна, халодна. Ужо пачці дайшлі... і я ўспомніла, што аставіла ў Тімохаўцы ложку, каторую отчым з Фінскай вайны прінёс. Ложка харошая, ды не ў тым дзела — а эта ж отчымава памяць! Ён жа на фронце цяперь, невядома дзе. Так мне стала жалка, што ложка этая прападзець... Ну, мае дальшэ пайшлі, к дзядзку, а я вярнулася за ложкай. Начорта яна мне была? Во дурная дзеўка! Цяперь падумаўшы — наверна не пайшла б. А што б калі на немцаў дзе ноччу нарвалася?!..

Ну і патом ужо жылі ў лесе, у зямлянках. А як толька якая аблава на парцізанаў - дык дабро ўсё кідаем і хаваемся. Ляжым бывала ў кустах, а немцы перяд самым носам ідуць - доўга-доўга... Патом па зямлянках нашых ходзяць - дабро ўсё дагары нагамі перавернуць, а ў чыю-небудзь і гранату зашпульнуць. Арінкіна зямлянка каля нашай была, дык туды тож гранату кінулі, а ў нашай толькі патапталіся і выйшлі... можа ікона памагла... (Якая ікона? Мы калі ў Рябках былі, дык мама ўзяла там ікону - ўсе раўно ж немцы сабіраліся хаты ўсе спальваць... Там Божжа мацерь, Вера, Надзея і Любоў. Вун яна вісіць...).

Ну дык мы ікону этую ў зямлянцы, у кутку і павесілі. Немцы калі пайшлі, дык відна было, што каля іконы многа зямлі ботамі натапталі — наверна ікону разглядалі... Можа патаму і пабаяліся гранату ўзарваць, хто іх ведаець...


 

 1919 — 2009 © pavel-ambiont.com