Лазічныя
  Калекцівізацыя
  Калядкі
  Голад 1933
  Соракі
  Бой 22.09.1942
  Ложка
  Дзядзькаў сон
  У зарабатках
  Маланніна сала
  Цыганка
  Хустка
  Камса
  9 гарошын

Соракі

22.03.2005

— Сяння Соракі. Что за свята? Хто кажа - "сорак выраяў прылятаюць" - значыць птушкі вяртаюцца, хто пра "сорак мучэнікаў"... Не знаю я, чаму так называецца. А затое ж усегда атмечаюць этый дзень. Я во бліноў сёння напякла.

Толька абычна на Соракі не бліны пякуць, а галушкі — такіе маленькія клёцачкі. Помню, калі малая была, кажный год галушкі дзелалі — і ў адну абізацельна клалі капейкі — ці 10, ці 20. І тады ўжо каму галушка з капейкай дастанецца — тэй значыць шчаслівейшый на свеце чалавек (смяецца)...

Вот не знаю, чаму — а мне пастаянна пападалася галушка з капейкамі! Неяк так ужо палучалася. Юля, сястра, аж пряма злілася: "Маня, наверна, падгледзела ды прімеціла, у каторай галушцы грошы ляжаць! Хітруе!" А я ж нічога не хітравала!

На другі год апяць надзелаем тых галушак — Юля ўжо сама бярецца дзяліць. Падзеліць на трі кучкі — сабе, маме і мне. Свае распатрэнчыць — няма капеек! Яна тады і маміны раскалупаець — тож нічога. Разазліцца, мае разломіць — ёсць! Ізноў Мані "шчасце" дасталася. Няўжо я такая ўжо шчаслівая?

— Ну дык а што, ці не шчаслівая? Юля — младшая, а ўжо сем гадоў, як памёрла. А табе доўгі век дастаўся! Во табе і шчасце.

(бабуля смяецца):

— Во! А я наабарот ўсё думаю-гарюю — што эта няшчасце, што так доўга жыву-мучаюся... А можа і праўда шчасце...


больш пра Соракі можна даведацца на гэтым сайце: Беларускі народны каляндар

 

 

 

 

 1919 — 2009 © pavel-ambiont.com