Pazvol za mnie mać,
Mać radniusieńka,
Tu ziaziulu ubici!
Bo jna kukuje(ć), žalu pridaje(ć),
Što hor(i)a joj zyci!
Nie pazvolu syn,
Syn radniusieńki,
Tu ziaziulu
ŭbici!
(Bo jna kukuje(ć), žalu pridaje(ć),
Što hor(i)a joj zyci! )
Bo toj ziaziuli, jak tvajoj siastr(i)e -
Na čužbinie žyci...
Цытата з лекцый па беларусім фальклоры:
У групе балад з міфалагічным зместам асабліва папулярныя былі творы з метамарфозай герояў: у іх вылучаецца сюжэт "дачка-птушка", шырока распаўсюджаны не толькі сярод беларусаў, але і іншых суседніх народаў. У аснове сюжэта метамарфоза - ператварэн-
не жанчыны ў птушку. Л.М.Салавей налічыла 120 беларускіх запісаў балад гэтага сюжэта, 1400 запісаў - літоўскіх. У баладнай песні адюстроўваецца нешчаслівы лёс дачкі, якую аддалі далёка замуж у чужую сям'ю і не дазволілі некалькі гадоў прыязджаць да бацькоў. Але хутка засумавалі і бацькі, і дачка. Дачка ператварылася ў зязюльку і паляцела ў бацькоўскі сад, стала кукаваць. На яе жалоснае кукаванне ў розных баладах родныя ёй людзі рэагуюць неаднолькава: у адных у яе хоча "стральнуць" яе брат, але яму не даюць бацька або маці; яны пазнаюць у птушцы дачку; у другіх - бацька, маці не па-чулі кукавання зязюлі, пачуў толькі яе брат, які запрасіў яе ў двор; у трэціх - пачуў зязюльку старшы брат і меціўся страляць, аднак ся-рэдні брат не даў яму забіць сястру: адабраў ружжо, і г.д.