Канюх і Варона
  Сабачы хлеб
  Баязлівый багач
 

Сабачы хлеб

А ці знаеш ты, што мы хлеб ядзім толька з-за таго, што сабака за нас заступіўся?

Старыя людзі расказвалі:

Даўно-даўно гэта было... Тады каласы ў жыта і пашаніцы не такія былі як цяперь — з зернеткамі на вярхушцы — а зерне ад самага нізу, да самае землі было.

Людзі правініліся перяд Богам. Разазліўся Бог на іх і стаў абдзіраць з калоссяў зерне — з самага нізу і да верху, і ўвесь хлеб паліць:

— Будзеш цяперь галадаць!

Увідзеў тое Сабака — і кажа Богу:

— Божанька, пашкадуй, не адбірай ў людзей ўвесь хлеб! Астаў, Госпадзі, хоць мне на прапітаніе!

Падумаў Бог — і аставіў людзём трошку хлеба на вярхушцы коласа.

...

Так што, за тое, што хлеб ядзім, нада Сабаку благадаріць — есьлі б не ён, памёрлі б людзі з голаду. Сабачыю Долю мы ядзім, грэшныя.

 

 

 

 

 

 

 

 

 1919 — 2009 © pavel-ambiont.com