Жыў на свеце адзін багач. І дужа баяўся ён гразы-навальніцы*. Як пачуець гром — дык не знаець куды б яму схавацца.
І во аднажды заказаў ён сабе бальшую зялезную бочку. А ў бочку — бальшузны такі гаршчок, каб ужо ў гразу пад ім хавацца. Ну ясна, што багацей! Ці прастэй чалавек найшоў бы столька грошы на бочку тую?
Пачалася граза. Багач, як толька пачуў гром — адразу ў бочку, пад гаршчок — і сядзіць. А гром як грымне — і маладня пряма ў бочку ўдаріла! Развалілася тая бочка і гаршчок разваліўся.
Падумаў тады багач: "Калі гразе нада — дык яна цябе і пад гаршчком знойдзець!" — і з тое пары перестаў гразы баяцца. Цяперь ўжо, як пачне грымець, дык ён сьмела выходзіць на крыльцо і сядзіць — ці кніжку чытаець, ці так аб нечым думаець...
Во і кажуць людзі: "Граза цябе і пад гаршчком найдзець!"